Асоба ў гісторыі. Юзаф Ябланоўскі

З гісторыяй горада Наваградка звязаны лёс Юзафа Ябланоўскага. Гады жыцця - 1717-1777. 

Ён з'яўляўся дзяржаўным дзеячам Рэчы Паспалітай, гісторыкам, бібліёграфам, мецэнатам. Пасад у Юзафа было шмат: стольнік вялікі літоўскі, ваявода наваградскі і гэтак далей.

Падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

Знакаміты тым, што напісаў некалькі значных гістарычных прац.

Прафінансаваў і падтрымаў у Парыжы ў 1772 годзе выхад першага атласа Рэчы Паспалітай. Папулярызаваў працы Мікалая Каперніка.

Ваяводай былі праведзены значныя аднаўленча-будаўнічыя работы, таму што замак моцна цярпеў ў час разбуральных войнаў. Ябланоўскі імкнуўся, каб Наваградак выглядаў годна. У прадмове да манаграфіі "Наваградак", выдадзенай у 1759 годзе ў Львове, яе аўтар Юзаф Пазоўскі сцвярджаў: "Ваявода Ябланоўскі знайшоў горад драўляны, пакіне ж яго нашчадкам аздобленым цэглаю з усіх бакоў"

802