Выстава па выніках ІV Міжнароднага мастацкага пленэру "Заслаўскі Спас"


У жніўні 2021 г. адбыўся IV Міжнародны (Дабрачынны) пленэр мастакоў “Заслаўскі Спас”, які сабраў у сваю каманду 120 мастакоў з розных куточкаў Беларусі і замежжа. Мэта пленэра – яднанне людзей праз прыгажосць мастацтва, хараство душы, гатовай спрычыніцца да добрых здзяйсненняў. Работы мастакоў, створаныя ў выніку працы “Заслаўскага Спаса”, у большасці сваёй, прапаноўваюцца да набыцця. Грошы з продажу, традыцыйна, пойдуць на дапамогу хворым дзецям.

Выстава дзейнічае ў музейна-выставачным комплексе (г. Заслаўе, вул. Рынкавая, 4) музея-запаведніка з 15 верасня да 10 кастрычніка. Завітаўшы на яе, Вы пабачыце цудоўныя работы ў рознай тэхніцы выканання, створаныя мастакамі рознага ўзросту і ўзроўню майстэрства. Радуюць сэрца дзіцячыя наіўныя работы – першыя крокі ў чароўны свет мастацтва.

Чакаем у госці!

310