Добрыя справы з музеем рабіць можа кожны!

Сярод дзён нам усім хапае клопатаў аб сабе, побыце і нашых бліжніх, турботаў на працы. Але, сярод гэтых клопатаў і турботаў вельмі важна, каб мы памяталі пра тых, хто мае патрэбу ў нашай дапамозе, каб адчувалі ў сэрцы патрэбу ў дабрачыннасці. Наш музей-запаведнік спрыяе ў практычным ажыццяўленні гэтай мэты - зараз у нас дзейнічае выстава работ па выніках IV Міжнароднага пленэра мастакоў "Заслаўскі Спас". Выстава гэтая незвычайная, бо бальшыня твораў мастакоў, прапанаваных увазе наведвальнікаў, прапаноўваюцца да набыцця (на продаж). Сродкі, сабраныя з продажу работ, традыцыйна будуць накіраваныя на дапамогу хворым дзецям, на дабрачыннасць. Ахвяруюць мастакі, ахвяруем і мы! Добрыя справы з музеем рабіць можа кожны!

718