78 год назад адбыўся пабег з наваградскага гетa

Роўна 78 год назад, 26 верасня 1943 года, адбыўся пабег з наваградскага гета...

Будаўніцтва тунэлю працягвалася амаль 4 месяцы. Ён быў гатовы ў сярэдзіне верасня. Уцёкі адбыліся 26 верасня 1943 г. Частка вязняў адмовілася бегчы з-за вялікай рызыкі і страху смерці. У крытычнай сітуацыі быў складзены спіс, усім загадалі паўзці праз тунэль, вышыня і шырыня якога складала 70х70 см. Каб пазбегнуць панікі, калі ўсе хацелі першымі ўвайсці ў тунэль, кожны атрымаў кавалак паперкі з імем чалавека, які ішоў наперадзе. Такім чынам, ніхто не ведаў, хто першы, а хто апошні.

Уцёкі пачаліся вечарам, вязням спатрэбілася не больш адной гадзіны. Частку ўцекачоў забілі ў ноч уцёкаў, іншых – падчас пошукавых аперацый. Выжылі 125 чалавек. Адным з тых, хто выжыў быў Джэк Каган, падлетак 14-і год, дзякуючы якому сёння ўвесь свет ведае пра наваградскае гета і пра ўцёкі праз тунэль.

715