Майстар-клас па ганчарству

На майстар-клас па лепцы з гліны  прыйшлі і дзеці, і дарослыя, якія ніколі раней не ляпілі, але марылі паспрабаваць.

Майстар Ганна Пупкоўская пазнаёміла ўдзельнікаў з гісторыяй развіцця ганчарных промыслаў, з асноўнымі матэрыяламі і сакрэтамі стварэння керамічнай цацкі. Усе прысутныя не толькі ўбачылі, якія цуды можна тварыць з прыроднага матэрыялу, але і самі змаглі навучыцца ляпіць з гліны дзівосныя вырабы.

784