Віртуальная выстава «Тварыць — штодзённа, апантана — Для чалавека значыць — жыць…» (да 90-годдзя Ніла Гілевіча)


30 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931—2016). Да юбілею Музей беларускага кнігадрукавання падрыхтаваў адмысловую віртуальную выставу «Тварыць — штодзённа, апантана — для чалавека значыць — жыць…».

У фондах НПГКМЗ сабрана значная калекцыя выданняў твораў пісьменніка, а таксама ўкладзеных ім фальклорных зборнікаў. Многія з іх паступілі ў музейны збор у складзе калекцый беларускага журналіста Алеся Матусевіча, а таксама беларускага кампазітара і педагога Мікалая Пятрэнкі. Кнігі Ніла Гілевіча выкарыстоўваюцца як у асноўнай экспазіцыі, так і на самых разнастайных выставах.

З дапамогай віртуальнай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі прадметамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі творчасці Ніла Сымонавіча Гілевіча як паэта, перакладчыка, драматурга, празаіка, фалькларыста, літаратуразнаўца і грамадскага дзеяча.

140