Да дня нараджэння паэта-земляка

25 верасня, мы адзначаем чарговы дзень нараджэння паэта-земляка Сяргея Грахоўскага. Яго творчая спадчына — гэта вершы, паэмы, аповесці, публіцыстыка, нямала перакладаў. Але, можа, не ўсе ведаюць, што Сяргей Іванавіч быў яшчэ і дзіцячым пісьменнікам. Ён, настаўнік і літаратар, любіў дзяцей і напісаў для іх добрую нізку вершаў, іх выйшла некалькі зборнікаў, а яшчэ вершаваныя паэмы і казкі. Разам з Васілём Віткам паэт ствараў часопіс для дзяцей “Вясёлка”. Першы яго нумар, згадваў Васіль Вітка, пачынаўся акурат “звонкімі, сонечнымі радкамі” Сяргея Грахоўскага: “Распраўляе крылцы пчолка, Зелянее збажына. Загарэлася вясёлка — Будзе добрая вясна”.

838