Да 90-годдзя з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча

30 верасня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча (1931—2016). Да юбілею Музей беларускага кнігадрукавання падрыхтаваў адмысловую віртуальную выставу «Тварыць — штодзённа, апантана — для чалавека значыць — жыць…». З дапамогай выставы можна пазнаёміцца з найбольш цікавымі прадметамі з фондаў НПГКМЗ, якія прадстаўляюць яркія старонкі творчасці Ніла Сымонавіча Гілевіча як паэта, перакладчыка, драматурга, празаіка, фалькларыста, літаратуразнаўца і грамадскага дзеяча.

http://book.polotsk.museum.by/be/node/57706

759