Выстава да Года народнага адзінства

29 верасня ў музеі адкрылася выстава, прысвечаная Году народнага адзінства. Дзятлаўскі краязнаўчы музей прыняў яе першым. Выставу ў выглядзе банараў з гістарычнай інфармацыяй пра жыццё Заходняй Беларусі падрыхтаваў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі. Яна перасоўная, абыдзе за год, да наступнага Дня народнага адзінства, усе раёны Гродзенскай вобласці. Дзятлаўскі музей перадае эстафету Навагрудскаму гістарычна-краязнаўчаму музею. У кожным музеі выстава будзе знаходзіцца на працягу трох тыдняў. У нашым музеі - да 17 кастрычніка бягучага года.

Шчыра запрашаем на незвычайную выставу.

751