З Днём маці!

Дарагія жанчыны! Музей беларускага кнігадрукавання сардэчна віншуе вас са слаўным святам — Днём маці!

Кожны з нас з самага дзяцінства нясе ў сваёй душы самы любімы і непаўторны вобраз — вобраз сваёй мамы, самага галоўнага і самага дарагога чалавека для кожнага. Менавіта маці мы абавязаны жыццём, светлымі ўспамінамі дзяцінства, усім лепшым, што маем. У самыя складаныя і адказныя моманты жыцця мы заўсёды звяртаемся да мамы за парадай, падтрымкай і суцяшэннем, бо менавіта сям’я — прытулак любові, мудрасці і спагады.

Каб цікава правесці час разам са сваімі роднымі, прапануем вам наведаць музей па сямейным білеце, які дае магчымасць кожнаму члену сям'і (2 дарослых, а таксама 2 і болей дзяцей ва ўзросце да 16 гадоў) набыць білеты па кошту льготнага. Будзем рады бачыць вас!

1176