Вывучаем гісторыю роднага краю

Стала традыцыйным штомесячнае супрацоўніцтва Краязнаўчага музея Полацка з навучальнымі ўстановамі горада. Найбольш актыўнымі наведвальнікамі музея ў кастрычніку сталі навучэнцы 4-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №16 г. Полацка», якія на музейна-педагагічных занятках знаёміліся з гісторыяй горада ў часы праўлення князя Усяслава Брачыславіча. Навучэнцы ж 5-х класаў вырашылі правесці свой выхадны дзень у пошуках «духу» музея. Квэст, заданні якога яны выконвалі, выклікаў масу станоўчых эмоцый. Наведалі музей і навучэнцы 6-х класаў ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка». У межах факультатыўнага курса «Полацказнаўства» яны знаёміліся з гісторыяй Полацкага княства ў IX-XII стст. Атрыманыя веды навучэнцы змаглі замацаваць у ходзе інтэрактыўнай гульні.

Музей чакае новых юных наведвальнікаў!

687