Уладзімір Караткевіч

"Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто ‒ і тады пераможаш"
Уладзімір Караткевіч

26 лістапада 1930 года нарадзіўся Уладзімір Караткевіч – класік беларускай літаратуры, пачынальнік беларускага гістарычнага дэтэктыву.

"Люблю беларускае Палессе, і казачна мяккую Наваградчыну, і адзіную ў свеце Белавежу, і суровую прыгажосць паўночнаго азёрнага краю."

Для многіх беларусаў Уладзімір Сямёнавіч стаў першаадкрывальнікам Беларусі з яе гісторыяй і хараством. Бадай шмат хто, прачытаўшы хоць адзін твор Караткевіча, як быццам бы прачнуўся пасля доўгага сну і закахаўся ў наш край з яго легендамі і паданнямі, зацікавіўся мінулым свайго народу.

Ул. Караткевіч меў незвычайны талент пераносіць свайго чытача ў часе: зараз ты сядзіш у сваім утульным пакоі, а ў імгненне вока ты ідзеш тым шляхам, якім вялі Кастуся Каліноўскага на Лукішкі, або пераносішся ў Горадню 16 ст., або апынаешся ў 19 ст, калі хутка грымне паўстанне...

828