Народны каляндар. Шчодры вечар

У народзе 13 студзеня называюць Шчодры вечар або Васільева каляда. Па старым стылі гэта было пярэдадне Новага году – Васільева дня.

У гэты дзень багата накрывалі сталы. Перад Старым Новым годам таксама хадзілі калядоўшчыкі, або, як іх яшчэ называлі, шчадроўшчыкі.

Калі ў гэты дзень было цёплае надвор'е, лічылася, што лета будзе дажджлівае. Затое холад і шэрань прадракалі багаты ўраджай.

613