Помнікі Міцкевічу ў свеце — Шчэцін (Польшча). Помнік на месцы другога помніка

Помнік устаноўлены на плошчы Міцкевіча побач з паркам ім. Стэфана Жэромскага. Быў адкрыты 3 мая 1960 г. у азнаменаванне 1000-годдзя Польскай дзяржавы. Аўтарам бетоннай статуі быў вядомы скульптар са Шчэціна Славамір Левінскі. У 1993 годзе помнік адрэстаўраваў яго сын Якуб. Скульптура паказвае паэта ў позе задуменнага паломніка, звернутага тварам да ракі Одра. На пастаменце помніка шыльда: Адам Міцкевіч. Ёсць версія, што ў 1829 году падчас паездкі з Пецярбурга ў Любек А.Міцкевіч пабываў і ў Шчэціне.

Цікавы факт: да вайны на гэтым жа пастаменце стаяла конная статуя караля Прусіі і імператара Германіі - Фрыдрыха III.

599