Канут Русецкі

20 студзеня 1801 года нарадзіўся Канут Русецкі - беларуска-польска-літоўскі мастак.

Гэта імя трэба ведаць кожнаму беларусу. Графічныя і акварэльныя малюнкі К.Русецкага даюць уяўленне пра жыццё нашых прапрадзедаў: у перыяд 1844—1846 гадоў мастак стварыў серыю карцін - яго падарожжа, падчас якога ён наведаў Навагрудак, Нясвіж, Сноў, Мір.

Графіка і акварэлі Канута Русецкага - гэта погляд збоку і знутры на жыццё нашых продкаў, на жыццё беларускіх мястэчак, вёсак і гарадоў. Па яго працам можна вывучаць нашу гісторыю.

1036