Акцыя «Музей для дваіх» да Дня ўсіх закаханых

Хіба на вечар той можна забыцца?..

Так, застаўся ўсяго месяц да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых! Традыцыйна Літаратурны музей Петруся Броўкі хоча парадаваць вас унікальнай акцыяй “Музей для дваіх”!

14 лютага, калі сонца сядзе за горадам, музей будзе працаваць толькі для двух асоб, двух закаханых, якія атрымаюць магчымасць незабыўна правесці вечар сам на сам у гістарычным месцы сталіцы. Атмасфера невымоўнай рамантыкі ў пустым музеі, эксклюзіўная экскурсія, якая раскрые таямніцы кахання ў жыцці Петруся Броўкі, смак чабаровай гарбаты і жывая музыка. Гэты вечар абавязкова стане часткай вашай любоўнай гісторыі!

Каб стаць удзельнікам акцыі і падарыць сабе і сваёй другой палавінцы незабыўны вечар, трэба няшмат:

‒ размясціць у адной з сацсетак (Instagram, Facebook, VK) фотаздымак з вашай палавінкай, падпісаць яго паэтычнымі радкамі Петруся Броўкі і адзначыць наш музей;

‒ дачакацца на розыгрыш 11 лютага, калі каманда Літаратурнага музея Петруся Броўкі аддасць перамогу самай рамантычнай і арыгінальнай пары!

 

Удзельнічайце і кахайце! Да так, каб шчасця не было мяжы!

703