«За Беларусь! 17 верасня – Дзень народнага адзінства!»: падводзячы вынікі выставы

З 4 па 21 студзеня 2022 г. на музейнай пляцоўцы стацыянарнай выставы «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай» былі прадстаўлены малавядомыя дакументы, фатаграфіі, газетныя публікацыі 1920–1940-х гг. з фондаў Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі і Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Яны склалі аснову мабільнай выставы «За Беларусь! 17 верасня – Дзень народнага адзінства! ». Яе наведалі больш за 250 чалавек. Сярод іх навучэнцы школ і каледжаў (ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №2 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Полацка», ДУА «Сярэдняя школа №9 г. Полацка», УА «Полацкая дзяржаўная гімназія №2», Полацкі дзяржаўны медыцынскі каледж імя Героя Савецкага Саюза З. М. Тусналобавай-Марчанка), прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, члены працоўных калектываў. У рамках часовай экспазіцыі супрацоўнікамі Краязнаўчага музея навучэнцам былі прапанаваны музейна-педагагічныя заняткі «БССР: ад падзелу ды аб'яднання (1921–1939)», якія наведалі не толькі навучэнцы 10-11 кл. ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Полацка», але і супрацоўнікі ДУДА «Полацкі раённы цэнтр дзяцей і моладзі. Матэрыялы выстаўкі садзейнічалі азнаямленню палачан з гістарычнай асновай Дня народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.

634