Вытокі літаратурнага майстэрства


Калі б была складзена літаратурная карта Бярозаўскага краю, яна запоўнілася б дзесяткамі імён, для каго пісьменніцтва стала рамяством, жыццёвай абранасцю альбо аматарствам. Ніна Мацяш, Алесь Разанаў, Раіса Баравікова, Анатоль Казловіч, Мікола Арахоўскі, Віктар Супрунчук, Зінаіда Дудзюк, Васіль Сахарчук, Міхаіл Шыманскі – сёння вядомыя беларускія літаратары, лаўрэаты прэстыжных прэмій, іх творы перакладаюцца на розныя мовы свету. Вытокам іх пісьменніцтва сталі родныя мясціны і іх непаўторная прыгажосць. А яшчэ – творчае літаратурнае аб’яднанне “Крыніца”, створаннае ў 1967 годзе пры рэдакцыі газеты “Маяк коммунизма”, актыўнымі ўдзельнікамі якога яны былі. Праз дзесяцігоддзі крынічка творчасці нашых землякоў не толькі не перасыхае, а наадварот, бруяе новымі імёнамі.

Дзякуючы такой багатай літаратурнай біяграфіі раёна, ў філіяле Бярозаўскага гісторыка-краязнаўчага музея “Галерэі мастацтваў” дзейнічае пастаянная экспазіцыі “Вытокі літаратурнага майстэрства”.

Экскурс ў літаратурную Бярозаўшчыну ахапляе дванаццаць дызайнерскі аформленых стэндаў, дзе прадстаўлены кнігі, часопісы, тэатральныя афішы, фотаздымкі, рукапісы, асабістыя рэчы пісьменнікаў.

494