Выстава навагодніх цацак

Традыцыйна ў другой палове студзеня ў музее адбудзецца выстава навагодніх цацак, віншавальных паштовак 40-х – 70-х г. ХХ ст. Запрашаем палачанаў прыняць удзел у падрыхтоўцы чарговай выставы.
Вашы навагоднія цацкі, паштоўкі знойдуць годнае месца ў экспазіцыі музея. Юным палачанам і госцям горада будзе вельма цікава даведацца пра гісторыю ёлачнай цацкі.
Па заключэнню выставы прадметы будуць вернуты ўладальнікам.

1999