Выстаўка «Ручнік. Вечнае — спрадвечнае»


На выстаўке прадстаўлены ручнікі  з фондаў Мінскага абласнога краязнаўчага музея. Вы маеце унікакальную магчымасць пабачыць як тканыя, так і вышываныя ручнікі розных рэгіёнаў Мінскай вобласці.

Шмат стагоддзяў карыстаюцца беларусы ручніком.
Традыцыя прадугледжвала выкарыстанне ручнікоў амаль ва ўсіх значных абрадах і звычаях. Ручнік ператвараўся то ў вясельны падножнік, то ў аброчную тканіну, то ў магічную рэч, здольную адхіліць ліха і смерць. Наогул, складаныя і разнастайныя функцыі абрадавага ручніка пакрыты таямнічасцю. У ім адчуваецца подых аддаленых эпох, свядомасць і звычаі колішніх пакаленняў.
Ткуць і расшываюць яго і сёння, працягваючы ўдасканальваць прыгажосць, над якой працавала мноства пакаленняў. Кожнае з іх асэнсоўвала і складвала ў адзіную народную скарбонку разуменне ручніковага дэкору і яго асаблівасцей, тэхнічных прыёмаў, найлепшых колеравых спалучэнняў. Паступова выпрацоўваліся і адточваліся характэрныя адзнакі традыцыйнага аздаблення беларускага ручніка. Фарміраваўся канон, у рамках якога праходзілі далейшыя творчыя пошукі народнага майстэрства. Канон гэты ніколі не абмяжоўваў ткачыху, вышывальшчыцу, а дазваляў і нават прапаноўваў увасабляць у ім свой характар, пачуцці, настрой, сваё адчуванне хараства, дэманстраваць рамесніцкую дасканаласць.
Кошт: школьнікі - 2 Br., дарослыя - 4 Br., экскурсія - 8/16 Br.
Чакаем вас з 10:00 да 19:00 кожный дзень, ПН - выхадны. Тэлефон: 77-79-99
Пазнаёміцца з абрадамі і сімволікай беларускага больш падрабязна можна на мерапрыёмстве "Сакральны шэпт" у рамках "Ноч музееў-2022" 18 мая ў 18.00
Падрабязнасці тут http://molodechno-mokm.museum.by/node/61622

61