«Ноч музеяў 2022» у музеі «Лошыцкая сядзіба» — «У віры традыцый»


21 мая 2022 года з 13-й па 22-ю гадзіну запрашаем на праграму міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2022» у музеі «Лошыцкая сядзіба» - «У віры традыцый».

«У ВІРЫ ТРАДЫЦЫЙ»
13.00, прысядзібны флігель:
Літаратурны кактэйль «Лошыцкія чытанні» з удзелам літаратурнага клуба «ЛітЭра» (Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы). Удзельнікі клуба “ЛітЭра” прэзентуюць свае вершы і апавяданні пра Лошыцкі парк і сядзібу.

15.00, пляцоўка каля прысядзібнага флігеля:
Вясновыя карагоды на лузе ў Лошыцкім парку ў выкананні ўдзельнікаў Школы традыцыйнага мастацтва гурта Guda нагадаюць пра народныя танцавальныя традыцыі беларусаў. Майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах пазнаёміць з адметнымі рэгіянальнымі ўзорамі полькі, вальса і лявоніхі.

15.00, сядзібны дом:
Творчы тэт-а-тэт «Пра сакрэты беларускага вяселля» на выстаўцы «Скарбонка памяці». Іван Кірчук распавядзе пра вясельныя традыцыі беларусаў: час вяселляў вясной, песні-замовы, народныя прыкметы. Вы зможаце загадаць патаемнае жаданне, якое хутка збудзецца.

16.00, сядзібны дом:
«Музычны салон у Лошыцкай сядзібе: «Тры главы. Нябеснае і зямное» з удзелам калектыва «Маладыя галасы» Беларускай акадэміі музыкі. Прагучаць песні вясенняга свята Вялікадня, мелодыі салонаў беларускіх палацаў і сядзіб, лірычныя кампазіцыі ХІХ ст, сярод якіх “Вальс кветак” з балета “Шчаўкунок” П.Чайкоўскага, “Сентыментальная песня” італьянскага кампазітара і піяніста Энрыке Тазеллі, неапалітанскія песні “Катары” і “Не плач” і іншыя.

17.00 – 21.00, сядзібны дом, пляцоўка каля прысядзібнага флігеля:
Майстар клас па вырабу беларускай лялькі-берагіні прысвечаны традыцыі стварэння цацак з тэкстылю і нітак: кувадкі, лялькі-скруткі і іншыя.
Майстар-клас «Штамп-паштоўка “Фарбы прыроды”» узнаўляе народныя традыцыі дэкарыравання рэчаў штампованным арнаментам, калі ў якасці арнаменцёра выкарыстовывалі штампы з гародніны (бульбы, бурака або яблыка).
Майстар-клас «Гербарый на памяць» - дазваляе вырабіць арыгінальную паштоўку з элементамі кветак і раслін Лошыцкага парку, а таксама дапоўніць яе асабістай гісторыяй і пажаданнямі, якая стане добрым напамінам пра музейную ноч.
Фотанацюрморт «Ноч музеяў 2022» - творчы іспыт, калі з прапанаваных прадметаў наведвальніку неабходна скласці нацюрморт, сфатаграваць яго, здымак даслаць па электроннай пошце і стаць удзельнікам музейнага конкурса.

21.00 – 22.00, сядзібны дом:
Майстэрня музыкі «Карагод жыцця» ад Івана Кірчука завяршае ноч музеяў – 2022 у Лошыцкай сядзібе расказам пра традыцыі жыццёвага цыкла чалавека. Вы даведаецеся, пра сувязь пакаленняў: дзядоў, бацькоў і сыноў, бабуль, маці і дачок, іх таямнічую ўзаемасувязь, пра сакрэты сямейнага. поспеху.

Музей «Лошыцкая сядзіба»
праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10
тэрыторыя Лошыцкага сядзібна-паркавага комплекса
(017) 396 18 86
minskmuseum.by

21 мая 2022
13.00 – 22.00

Уваходны квіток:
10.00 бел. руб.

188