Музейна-педагагічныя заняткі: «Радзівілы ў Лахве» (3 частка)

Музейно-педагогическое занятие: «Радзівілы ў Лахве» (3 частка).

Пісьмовыя крыніцы сведчаць.

Урыўкі з дзённіка М.К. Радзівіла:

1736. Люты, 22. На абед прыбыў князь Рэпін, з каторым добра напіліся, я быў цвярозы, бо не быў да таго схільны; начаваў ён у мяне ў замку (у Нясвіжы – С. Н.). Дамовіліся ехаць у Лахву.
Люты, 23. Пагода ладна, пекна; рашылі ехаць усёй сям`ёй.
Люты, 27. Сёння Ясь і Карусь шчасліва пачалі трэці год, каторым хай дабрата Боская дазволіць пры добрым здароўі ўдала век свій пражыць, каб унукаў сваіх убачылі, адзначылі гэты дзень пры гучным з граматаў біцці, асабліва ля поўначы, у гадзіне нараджэння іхняга.
Мажэц, 6. Зранку рушыўся з Лахвы, пакінуўшы там жонку маю (Францішка Уршуля (13.02.1705 – 23.05.1753) – роду князёў Вішнявецкіх, дачка Януша Вішнявецкага, кашталянта кракаўскага. З 1725 г. – жонка Міхаіла Казіміра Радзівіла. Пісьменніца, драматург, пісала вершы, гумарэскі, драмы на польскай, італьянскай, французскай і нямецкай мовах. Была прыхільніцай пашырэння асветы і бібліятэк – С. Н.). У Альбрыхтаве спаткаў мяне князь Ям Вішнявецкі, ваявода Віленскі, гетман В.К. Літоўскага, з княгіняю, жонкай сваею а маёй сястрой, з каторымі сталі мы ў Кароліне. Вячэру з князем еў я і страшна ўпіўся, што ўсю ноч па месце на кані ездзіў.

1737. Люты, 3. Прыехаўша з Олькі, стаў у Лахве, вёсцы маей; сам па-сялянску ўбраўшыся, з вяселлем прыехалі мы да жонкі маей, каторая мне in illa metamorphosi (у гэтым пераўтварэнні – лацінск.) не пазнала.
Люты, 13. Сёння шаслівая жонка мая 32 рок веку свайго скончыла, дай Божа абы сотні дачакалася ў добрым здароўі, бдучы вялікай прыкладнасці матронаю; удзячеасцю чаго, пры гучным з ручной стрэльбы даванні агню, вясёла і шчасліва той дзень скончылі мы.
Люты, 23. Уночы ездзіў да Кажангарадка, насустрач князю Ямці Вішнявецкаму, гетману В.К. Літ., і жонцы ягонай, а сястры маёй, каторых спатыкаўшы, з імі да Лахвы вярнуўся, каторую на мілю цэлую агнём асвяціць загадаў я, і мястэчка з палацам ілюмінаваў, і смела казаць можна, што шпільку знайсці на зямлі знайсці можна было.
Мажэц, 5. Па ватыве ў а.а. (айцоў) езуітаў ўводзілі мы п. Ельскага на стараства Пінска, каторы … урачыста нас трактаваў; на каляцыі і на балі на Караліне ў княства, але і сам я захварэў і енеральна ўвесь мой двор хворы; дай Божа да дому дацягнуцца, не пакінуўшы тут нікога.
Мажэц, 7. Стаў шчасліва ў Лахве, дзе застаў сіла маіх людзей хворых, а сам яшчэ не прыйшоў да сябе.

1739. Стычэнь, 22. На абед сталі мы ў Лахве, там застаў скончанымі мураваных чатыры скарбніцы.

1752. Чэрвец, 13. Шчаслівы дзень 50 гадоў маіх скончыў у вялікай кампаніі; спачатку панегірыкі раздавана, затым настала вячэра, на каторай здравіцы пілі… вечарам брат загадаў пышны фэерверк запаліць…

1753. Серпень, 23. Бавіў час у касцёле. Слёзна, балюча, тры месяцы па Уршулі. Вечарам чытаў “Псалтыр”.
Факты сведчаць, што дзённікавыя запісы вёў не толькі Міхаіл Казімір Радзівіл, але і ягоныя службоўцы. Ці то Рыбанька застаўляў весці запісы, ці то самі падладжваліся пад гаспадара і пісалі свае “мемуары”. У архівах Радзівілаў маюцца дзённікі з паметкамі: “Пісана рукой ксяндза Кучэўскага (тэолага Радзівілаў – С.Н.)” і “ Рэгент (сакратар канцылярыі – С.Н.)” (подпісы без прозвішча і ініцыялаў).

Крыніца: ІП 16/2004. Сцяпан Нефідовіч, в. Любань.

660