Чым пісалі нашы продкі

У мінулую суботу Музей беларускага кнігадрукавання сустракаў гасцей горада на занятках «Чым пісалі нашы продкі». Падчас сустрэчы дзеці разам з бацькамі даследавалі гісторыю ручкі.

Наведвальнікі не толькі даведаліся, які складаны шлях прайшла галоўная пісьмовая прылада, але і падмацавалі тэорыю практыкай: малявалі па пяску, драпалі літары па воску, а таксама выводзілі іх птушынымі і металічнымі пёрамі на паперы.

Такое наведванне музея – гэта ўдалае рашэнне для ўсёй сям’і ў перыяд летніх канікул.

527