Помнікі Міцкевічу ў свеце — Барыслаў (Украіна)

Барыслаў — горад у Драгобычскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Да г. Львоў прыкладна 100 км. Адзіны ў свеце горад, размешчаны на прамысловым нафта-і газавым радовішчы. Насельніцтва 33196 (2020 г.).

На вялікім пастаменце ўсталяваны невялікі бюст Адама Міцкевіча. Адкрыты ў 1898 годзе. Побач таблічка на ўкраінскай мове, што гэты помнік ад нафтавікоў.

501