Віртуальная выстава да 110-годдзя Максіма Танка

17 верасня пачала працу падрыхтаваная супрацоўнікамі Музея беларускага кнігадрукавання віртуальная выстава «Ёсць адна песня песняў – пра Радзіму», прымеркаваная да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка (1912—1995).

Выстава знаёміць з асноўнымі старонкамі жыцця і творчасці таленавітага беларускага паэта і грамадскага дзеяча. На ёй прадстаўлены выданні твораў Максіма Танка розных гадоў, а таксама прысвечаныя яму кнігі і фотаальбомы з фондаў НПГКМЗ.

227