Да 210-годдзя вызвалення Полацка ад французскіх заваёўнікаў

У кастрычніку 2022 г. спаўняецца 210 гадоў з часу вызвалення Полацка ад напалеонаўскіх войскаў. Да гэтага часу падзеі вайны 1812 года на беларускіх землях выклікаюць дыскусіі не толькі сярод аматараў гісторыі, але і сярод прафесіяналаў. Найбольш дакладнай яе характарыстыкай з'яўляецца тая, якую даў доктар гістарычных навук, прафесар З.В. Шыбека: «У гэтай вайне рускія змагаліся за незалежнасць Расіі, палякі за адраджэнне Польшчы, французы – за багацце і славу, а беларусы за права на жыццё». Сапраўды, беларускія землі сталі арэнай жорсткіх бітваў паміж рускімі і напалеонаўскімі войскамі. Палажэнне Полацка на скрыжаванні важнейшых водных і сухапутных шляхоў, якія мелі стратэгічнае значэнне, садзейнічала ператварэнню горада ў важнейшую ваенную базу французскіх войскаў.

Як развіваліся падзеі вайны 1812 года на Полаччыне, як яе жыхарам удалося адстаяць сваё права на жыццё, можна даведацца, наведаўшы ў Краязнаўчым музеі Полацка тэматычную экскурсію «Падзеі 1812 года на Полаччыне» з элементамі інтэрактыву, а таксама музейна-педагагічныя заняткі па тэмах «Полацк 1812 года», «Ён афіцэрскі мундзір насіў з гонарам». Аматарам жа гісторыі супрацоўнікі музея прапануюць удзел у інтэлектуальным марафоне «Памятныя старонкі 1812 года».

Папярэдні запіс абавязковы. Тэлефоны: +375(214) 46-27-15, +375(214) 46-25-41.

235