Тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі «Першыя штрыхі»

28 кастрычніка 2022 года ў Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва прайшла тэматычная экскурсія з інтэрактыўнымі элементамі "Першыя штрыхі".

Экскурсія "Першыя штрыхі" спрыяе фармаванню ў дзяцей цікавасці да мастацтва, павагі да культуры свайго народа, эстэтычнага густу, гармоніі колеру, здольнасці бачыць прыгожае. У фармаце дыялогу навучэнцы даведаліся аб пачатку творчага шляху Л.Д. Шчамялёва, убачылі, як праз разнастайнасць фарбаў можна перадаць прыгажосць прыроды, у форме гульні даведаліся аб інструментах, якія выкарыстоўвае мастак і нават змаглі зрабіць першыя самастойныя штрыхі.

558