Экскурсіі для навучэнцаў

26 кастрычніка больш за 100 школьнікаў наведалі гісторыка-краязнаўчы музей і музей традыцыйнай культуры ў рамках рэалізацыі пагаднення паміж Міністэрствам культуры і Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Пагадненне прадугледждвае сумесную дзейнасць музеяў і ўстаноў адукацыі краіны па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны, патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі. Дакументам устаноўлены адзіны дзень бясплатнага наведвання музеяў і экскурсійнага абслугоўвання арганізаваных груп навучэнцаў – апошняя серада месяца. Гэтай магчымасцю ўжо скарысталіся Опсаўская, Ахрэмаўская, Слабодкаўская школы і Браслаўская гімназія.

Запрашаем установы адукацыі горада і раёна бясплатна наведаць музеі Браслава ў кожную апошнюю сераду месяца па папярэдняй дамоўленасці.

594