
27 кастрычніка ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску адбылася ІІ навукова-практычная канферэнцыя “Броўкавы чытанні”, прысвечаная 55-годдзю стварэння Галоўнай рэдакцыі Беларускай Савецкай Энцыклапедыі (БелСЭ). З дакладам аб дзейнасці Навукова-даследчай установы культуры “Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў” у Год гістарычнай памяці выступіла навуковы супрацоўнік Ірына Макарэвіч.
Карысная інфармацыя:
Раман Петруся Броўкі “Калі зліваюцца рэкі” прысвечанны падзеям будаўніцтва ГЭС “Дружба народаў” у Дрысвятах.
Прыгажосць нашага краю П. Броўка адлюстраваў у вершы “На Браслаўшчыне азёры…”.
НА БРАСЛАЎШЧЫНЕ АЗЁРЫ…
На Браслаўшчыне азёры
Сінія, як неба ўраннні,
Што ў аправе ў гонкім лесе.
Па начах злятаюць зоры,
Мыюць твары да світання
І знікаюць ў паднябессі…На Браслаўшчыне азёры
Чарацінамі затканы,
Усміхаюцца пад сонцам…
Глянеш сам, і нікне змора,
Дно, што ў золаце пясчаным,
Піў і піў бы з іх бясконца…На Браслаўшчыне азёры,
Як не бачыш год ці болей,
Так і хочацца сустрэцца;
Што б ні зведаў – горы, моры,
А азёраў тых ніколі
Не забыцца…
Любіць сэрца!1957 г.