Прайшла лекцыя «Не ўсё тое золата, што блішчыць»

Вельмі цікавая лекцыя "Не ўсё тое золата, што блішчыць" прайшла ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Пра самыя захапляльныя старонкі мінулага Полацка, неразгаданныя загадкі і апошнія адкрыцці распавёў у даступнай форме гісторык і археолаг Аляксей Коц.

 Працоўныя інструменты, бытавыя і хатнія рэчы... Здаецца, яны такія вядомыя, звыклыя і зразумелыя нам. Але часам непрывабны, на першы погляд, іржавы ключ можа адчыніць дзверы ў незнаёмае мінулае. Археалагічныя знаходкі вельмі разнастайныя, таму, акрамя агульнага "знаёмства" з кожнай з іх, трэба ўважліва вывучаць асобныя характарыстыкі аб'ектаў, якія нясуць інфармацыю пра тэхналогію і час вырабу, функцыянальную мэту, а часам і пра ўладальніка альбо майстра.

Мастак-рэстаўратар Аляксандр Волкаў распавёў пра тое, якое абсталяванне выкарыстоўваецца ў сучаснай рэстаўрацыі металу, што такое паціна і як яна з’яўляецца, як змагацца з металічнай карозіяй. Слухачы даведаліся аб працэсе кансервацыі, што дазваляе захаваць і вывучаць аб'екты культурнай спадчыны.

679