
У Гарадской мастацкай галерэі твораў Л.Д. Шчамялёва працягвае працаваць беларуска-аўстрыйская выстава мастацкага тэкстылю "Windows & Bridges" (“Вокны і масты”).
Выстава "Windows & Bridges" – гэта ўнікальны міжнародны праект, які ўпершыню аб'яднаў у адзінай выставачнай прасторы беларускае і аўстрыйскае сучаснае мастацтва тэкстылю маладога пакалення мастакоў. Аўтары ідэі і куратары праекта Мануэль Вандл (Аўстрыя) і Хрысціна Высоцкая (Беларусь) прапануюць гледачам пагрузіцца ў вялікае па багацці канцэпцый, формаў, матэрыялаў і тэхнік мастацкае пераасэнсаванне тэмы.
Выстава працягнецца да 20 лістапада 2022 года.