1—2 лістапада 2022 г. адбылася VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»

1-2 лістапада 2022 г. у Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбылася VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», прысвечаная 1160-годдзю першага ўзгадвання Полацка ў летапісах. У гэтым годзе канферэнцыя праходзіла ў межах Года гістарычнай памяці.

У канферэнцыі прынялі ўдзел 40 навукоўцаў з Беларусі, Расіі, Венгрыі. Гэта вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі (А.К. Краўцэвіч, А.В. Мартынюк, А.У. Мацук і інш.), археалогіі (А.А. Трусаў, Я.М. Торшын, С.В. Тарасаў і інш.), гістарычнай інфарматыкі (А.Ф. Оськін і інш.), мастацтвазнаўства (М.Л. Цыбульскі), музеязнаўства (Т.А. Джумантаева). У выступленнях і дыскусіях былі прадстаўлены вынікі навуковых пошукаў і дасягненняў, напрацаваных за час, што прайшоў ад папярэдняй VII канферэнцыі (2017 г.). Тэматыка канферэнцыі ахоплівала разнастайны спектр пытанняў археалогіі, гісторыі, культуры і мастацтва Полацка і Полаччыны.

У бліжэйшы час па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка. 

530