Усебеларуская акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!»

Праводзіцца ўсебеларуская акцыя "Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!".

Цяпер ідзе работа па стварэнню трэцяга тома летапісу, дзе будуць змешчаны матэрыялы з сямейных хронік і ўспамінаў, навукова-даследчыя работы школьнікаў, копіі дакументаў з архіваў, біяграфіі і інш. 

Усе зацікаўленыя жыхары краіны могуць дасылаць успаміны, фатаграфіі, лісты ўдзельнікаў падзей Вялікай Айчыннай вайны, якія захаваліся (спецыяльна сабраныя) у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе будзе ажыццяўляцца іх збор і навуковая апрацоўка, падрыхтоўка выданняў, а таксама стварэнне электроннай базы дадзеных. Адрас: 220072 г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1; E-mail: voenhistbel@mail.ru

Дом-музей Адама Міцкевіча можа прадаставіць дапамогу ў адлічбоўцы матэрыялаў і адсылцы іх у Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Наш адрас: 231400, г. Навагрудак, вул. Леніна, 1. E-mail: mickiewicz.museum@gmail.com
Кантактны нумар музея для даведак: 3-42-11

597