
24 лістапада ў Віцебскай абласной бібліятэцы адбылася VIII навукова-практычная канферэнцыя "Віцебскі край", прысвечаная Году гістарычнай памяці. Больш 50 навукоўцаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў з усёй Беларусі дзяліліся напрацоўкамі і вынікамі новых даследванняў у розных напрамках гістарычнай навукі.
Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў на канферэнцыі прадстаўляла навуковы супрацоўнік Ірына Макарэвіч. Яна выступіла з дакладам, прысвечаным культурна-асветніцкай дзейнасці музеяў Браслава ў Год гістарычнай памяці.