Краязнаўчы каляндар Дзятлаўшчыны на 2023 год

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР ДЗЯТЛАЎШЧЫНЫ НА 2023 год

У 2023 годзе спаўняецца:

  • 525 гадоў з часу першага ўпамінання г.Дзятлава ў даравальным акце Вялікага князя літоўскага Аляксандра гетману вялікаму літоўскаму К.І.Астрожскаму (1498).
  • 185 гадоў з дня нараджэння Ісраэля Меіра (Хафец Хаім)(1838-1934), нарадзіўся ў мястэчку Зецела, яўрэйскі рэлігійны прапаведнік.
  • 160 гадоў з дня нараджэння Канстнціна Францавіча Борзабагатага (1863-1927), маёнтак Вясёлы Двор Зецельскай воласці Слонімскага павета. Урач.
  • 130 гадоў з дня нараджэння Георгія Паўлавіча Русіна (1893-1944), антыфашыста-падполшчыка. Імя Г.П.Русіна носіць адна з вуліц г.Дзятлава.
  • 290 гадоў з дня нараджэння Антонія Тызенгаўза (1733-31.03.1785), нарадзіўся ў г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна, дзяржаўны і грамадскі дзеяч ВКЛ, мецэнат.
  • 105 гадоў з дня нараджэння Фурсенкі Івана Сямёнавіча (1918-1944). Нарадзіўся ў с.Дняпроўка Запарожскай вобласці. Удзельнік вызвалення Гродзенскай вобласці. Герой Савецкага Саюза (1945). Пахаваны ў г.п. Наваельня Дзятлаўскага раёна.
  • 90 гадоў з дня нараджэння Арцеміі Міхайлаўны Чурылы (1933-2018), заслужанага настаўніка БССР.
  • 375 гадоў з дня нараджэння Радзівіла Дамініка Мікалая (1648 – 27.07.1697), канцлера ВКЛ, бацька Мікалая Фаўстына Радзівіла, валодаў мястэчкам Зецела.
  • 125 гадоў з дня нараджэння Бяленкі Аляксандра Канстанцінавіча ((1898 – 1991), (вёска Гірычы Дзятлаўскага раёна), заходнебеларускага паэта.
  • 115 гадоў з дня нараджэння Герасіма Праменя (Пышко Іван Іванавіч), в.Зачэпічы Дзятлаўскага раёна), заходнебеларускі паэт.              

СТУДЗЕНЬ

  • 6 – 95 гадоў з дня нараджэння Турко Мікалая Аляксандравіча (6.01.1928, в. Трашчычы Карэліцкага раёна), працаваў галоўным урачом санаторыя “Радон” (1985-1990) Дзятлаўскага раёна. Узнагароджаны трыма граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны ўрач БССР.
  • 16 – 75 гадоў з дня нараджэння Новік Веры Міхайлаўны (дзявочая Пузач), нарадзілася ў 1948 годзе ў в.Малая Воля, беларускі і марыйскі гісторык, педагог, краязнаўца.

ЛЮТЫ

  • 1 – 55 гадоў з дня заснавання Дзятлаўскага лясгаса (ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас”)
  • 2 – 70 гадоў з дня нараджэння Валуевіч Алены Аляксандраўны (нар. у 1953 годзе ў г.п.Дзятлава Гродзенскай вобласці. Беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук.
  • 28 – 75 гадоў з дня нараджэння Ражко Вікенція Іванавіча (нар. у 1948 годзе ў в. Гербелевічы Дзятлаўскага раёна). Беларускі мастак.

КРАСАВІК

  • 2 – 90 гадоў з дня нараджэння Віктара Шымука (1933-1998), (в. Змяёўцы Дзятлаўскага раёна), беларускага паэта, празаіка, перакладчыка. У 1949-1951 гг. Працаваў адказным сакратаром дзятлаўскай раённай газеты “За новую вёску”. 
  • 3 – 75 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Міхайлавіча Кугейкі (нар. у 1948 годзе, в. Погіры Дзятлаўскга раёна). Беларускі фізік, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.
  • 9 – 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Майсейчыка (нар. у 1933 годзе, в. Лезнявічы Дзятлаўскага раёна), беларускі педагог, выдатнік народнай асветы Беларусі.    

МАЙ

  • 5 – 55 гадоў (1968) з дня адкрыцця  для наведвальнікаў Дзятлаўскага музея народнай славы.
  • 21 – 335 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фаўстына Радзівіла (21.05.1688 – 2.02.1746, Дзятлава). Дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, генерал-лейтэнант, ваявода наваградскі. Валодаў мястэчкам Зецела Слонімскага павета.

ЛІПЕНЬ

  • 15 –120 гадоў з дня нараджэння Лябецкай Алены Канстанцінаўны (15.07.1903-28.01.1982), (хутар Лагуцева Дзятлаўскага раёна). Заходнебеларуская дзяячка, удзельніца грамадска-вызваленчага і культурнага руху Заходняй Беларусі.
  • 31 – 110 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фёдаравіча Петрыкевіча Петрыкевіч (нарадзіўся ў в.Падкасоўе Навагрудскага раёна). Стваральнік і першы дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, заслужаны настаўнік БССР.

ЖНІВЕНЬ

  • 8 – 55 гадоў з дня нараджэння Козела Юрыя Мікалаевіча (нар. у1968 годзе ў в. Гнаінскія Дзятлаўскага раёна), мастак.
  • 31 – 255 гадоў з дня нараджэння Корсака Раймонда (1768 – 1817, в. Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна). Польскі паэт, удзельнік паўстання 1794 года. У пачатку 1790-х гадоў жыў у Гродне.

 ВЕРАСЕНЬ

  • 13 – 85 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Белага (нар.у 1938 годзе, в. Гербелевічы Дзятлаўскага раёна). Беларускі вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук, прафесар. 
  • 30 гадоў (1993) з дня адкрыцця санаторыя “Радон” (прыняў першых наведвальнікаў).

КАСТРЫЧНІК

  • 22 – 105 гадоў з дня нараджэння Алеся Бажко (Аляксандр Цімафеевіч)(нар. у 1918 годзе в.Даўгінава Карэліцкага раёна). Першы сакратар Дзятлаўскага райкама камсамола, заслужаны работнік культуры БССР (1977 год).
  • 28 – 85 гадоў з дня нараджэння Грыба Мечыслава Іванавіча (28.09.1938, вёска Савічы Дзятлаўскага раёна), грамадскага і палітычнага дзеяча Рэспублікі Беларусь, заслужанага юрыста Беларусі.

ЛІСТАПАД

  • 1 – 90 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Адамчыка (1933-2001), (нар. у в.Варакомшчына Дзятлаўскага раёна). Беларускі пісьменнік-класік, перакладчык, кінадраматург.
  • 7 – 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Іосіфаўны Канюшкевіч (дзяв. Дзядовіч), (нар. у 1943 годзе ў в.Погіры Дзятлаўскага раёна). Мовазнаўца, педагог, доктар філалагічных навук, прафесар.

СНЕЖАНЬ

  • 7 – 65 гадоў з дня нараджэння Святланы Аляксандраўны Салодкай (нар. у 1958 годзе, в. Дудзічы Дзятлаўскага раёна). Беларуская спявачка (лірычнае сапрана), заслужаная артыстка Беларусі.
  • 24 – 130 гадоў з дня нараджэння Яна Янавіча Фогеля (1898-1944), генерала-маёра, удзельніка вызвалення Гродзеншчыны. Пахаваны ў гарадскім парку горада Дзятлава. Яго імем названа адна з вуліц горада.

 Складальнік - старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея Алена Абрамчык

216