26 лістапада — дзень памяці Адама Міцкевіча

26 лістапада 1855 года не стала знакамітага ва ўсім свеце паэта, уражэнца Навагрудчыны, Адама Міцкевіча.

Памёр ён у Канстанцінопалі (Стамбуле). Цяпер твм, у будынку, дзе памёр Міцкевіч, працуе музей, прысвечаны паэту. Цела Адама Міцкевіча спачатку было пахавана ў Парыжы. У 1890 годзе прах Міцкевіча быў перавезены з Парыжа (могілкі ў Манмарансі) у Кракаў і перапахаваны ў Вавельскім кафедэральным саборы.

У свеце ўстаноўлена больш за 70 помнікаў прысвечаных Адаму Міцкевічу. Беларуская зямля таксама помніць паэта і яго іменем названа шмат вуліц, устаноўлены помнікі ў Навагрудку, Мінску, Лідзе, Брэсце, Гродне.

Адам Міцкевіч стаў паэтам і праславіў Навагрудчыну ў сваіх несмяротных творах: "О Навагрудскі край, мой родны дом, куды б мяне ні кінуў лёс жыццёвы, мне не забыць твае палі, дубровы..." (Урывак з верша "Бульба").

Падрабязней аб абставінах смерці А. Міцкевіча можна пачытаць тут:  http://mickiewicz.museum.by/be/node/52829

549