Аб канферэнцыі «Віцебскі край: да Года гістарычнай памяці»

24 лістапада 2022 г. загадчык Краязнаўчага музея Полацка Ірына Воднева прыняла ўдзел у VIII навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край: да Года гістарычнай памяці». Арганізатарамі канферэнцыі выступілі Віцебская абласная бібліятэка імя У.І. Леніна, Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Віцебскі абласны краязнаўчы музей. У канферэнц-зале Віцебскай абласной бібліятэкі сабралася больш за 60 беларускіх вучоных-гісторыкаў і краязнаўцаў, якія ў ходзе работы навуковага форуму дзяліліся напрацоўкамі і вынікамі новых даследаванняў па розных напрамках гістарычнай навукі. У другой палове дня праца канферэнцыі праходзіла па секцыях - «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край ад старажытнасці да 1917 г.», «Гістарычнае краязнаўства. Віцебскі край з 1918 г. да сучаснасці» і «Краязнаўства ў сістэме гуманітарных навук». У дакладзе «Развіццё плавання на Полаччыне ў другой палове 1920-х гг.» І. Воднева прадставіла асноўныя напрамкі аднаго з набіраючых папулярнасць у першыя гады Савецкай улады відаў спорту, агучыўшы невядомыя раней факты з гісторыі развіцця фізкультурнага руху на Полаччыне.

566