
Габрыэля Пузыня (1815-1869 гг.) - пісьменніца, мемуарыстка, аўтар зборнікаў вершаў, апавяданняў, драм, камедый, успамінаў. Да шлюбу жыла ў набытым яе бацькам маёнтку Дабраўляны Cвянцянcкaгa пaвeтa (цяпep Cмapгoнcкi paён Гpoдзeнcкaй вoблacцi). У Дабраўлянах бывалі Ігнат Ходзька (пазней ён адрэдагаваў і давёў да друку першы паэтычны зборнік Габрыэлі Пузыны), Антоні Эдвард Адынец, Ян Дамель, Юліян Корсак, Ян Рустэм, Андрэй Снядэцкі, Марыя Шыманоўская, Тамаш Зан.
У 1842 годзе Габрыэля паслала Адаму Міцкевічу на чужыну бутэльку вады з Нёмана, букецік палявых кветак і свой верш. Кажуць, той вадой ахрысцілі малодшага сына Міцкевіча.
У маёнтку мужа Гарадзілава ў цяперашнім Маладзечанскім раёне Габрыэля змагла зладзіць сапраўдны свецкі салон. Там бывалі Станіслаў Манюшка, Уладзіслаў Сыракомля, сын Адама Міцкевіча Уладзіслаў.