
УК "Дзятлаўскі дзяржаўны гісторыка-краязнаўчы музей" прыняў удзел у V Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі", які адбыўся ў Мінску 3-4 снежня 2022 года.
Удзельнікам 3 секцыі дзелавой праграмы стала старшы навуковы супрацоўнік музея Алена Абрамчык з дакладам "Тэхналогіі правядзення краязнаўчых даследаванняў: ад пошуку тэмы да выдання кнігі". Удзел у форуме падказаў новыя напрамкі для развіцця і новыя тэмы для даследаванняў.