
3-4 снежня ў Мінску прайшоў V Нацыянальны форум «Музеі Беларусі».
Супрацоўнікі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах форума:
- сумесна з калегамі з Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Літаратурнага музея Петруся Броўкі працавалі на стэндзе;
- прэзентавалі музейна-педагагічныя заняткі «Кніганоша» і «МузЫКа»;
- распавядалі пра ўнікальны прадмет з фондаў музея - паштоўку, якая пабывала ў космасе;
- арганізавалі фотазону «Космас Максіма».
Вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Мышкавец прыняла ўдзел у дзелавой праграме форуму, удзельнічала ў працы секцыі “Музей і спадчына”, выступіла з дакладам «Каталог “Аўтографы Максіма Багдановіча” – унікальнасць і значэнне».
Было вельмі прыемна сустрэцца з даўнімі сябрамі, якія працуюць у музеях, у розных кутках Беларусі, з’явілася шмат ідэй і планаў, паступілі прапановы аб супрацоўніцтве ад новых знаёмых з Беларусі і замежжа.
Да сустрэчы на VI Нацыянальным форуме «Музеі Беларусі»!