
9 снежня - Міжнародны дзень памяці ахвяраў генацыду.
Гэтая дата была выбрана ў сувязі з тым, што ў гэты дзень у 1948 годзе была прынята Канвенцыя аб папярэджванні злачынства генацыду і пакаранні за яго.
Гістарычная гадзіна "Памяць і боль Навагрудскай зямлі" прайшла ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання.
Старшы навуковы супрацоўнік Дома-музея Адама Міцкевіча, Гайба Мікалай Паўлавіч праз фатаграфіі з фондаў музея пазнаёміў з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, якія прывялі да знішчэння Навагрудка і жыхароў горада, а таксама пра аднаўленне горада пасля вайны.