Адкрылася выстава да 100-годдзя часопіса «Полымя»

8 снежня 2022 года ў музеі адбылася адна з самых адметных падзей адыходзячага года – адкрылася літаратурна-дакументальная экспазіцыя “…І зноў на хвалі часу. Нязгасныя знічкі “Полымя”.

Яна створана ў межах праекта па ўшанаванні памяці літаратараў міжваеннага пакалення “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які супольна рэалізуецца Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва і Выдавецкім домам “Звязда”.

Куратар выставы – старшы навуковы супрацоўнік навукова-экспазіцыйнага аддзела ДМГБЛ Ірына Расціславаўна Князева.

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры выказвае словы падзякі за плённую супрацу і высокі прафесіяналізм партнёрам па праекце, а таксама іншым установам, якія спрычыніліся да стварэння выставы: Выдавецтву “Мастацкая літаратура”, Рэдакцыі часопіса “Полымя”, Беларускаму дзяржаўнаму архіву кінафотафонадакументаў, Нацыянальнаму гістарычнаму музею Беларусі, Музею гісторыі беларускага кіно, Нацыянальнай кінастудыі “Беларусьфільм”.

Выстава працягне працу па 25 лютага 2023 г. і будзе цікавая і карысная вучнёўскай моладзі, а таксама наведвальнікам, якія цікавяцца гісторыяй літаратурнага, грамадскага і культурнага жыцця краіны.

Шчыра запрашаем!

Даведкі і запіс на экскурсіі: +375 (17) 363-56-21, +375 (17) 395-44-47.

586