«Беларусь літаратурная»

Завершана праца над сумесным праектам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Нацыянальнага кадастравага агенцтва.

Цягам года гістарычнай памяці ў Беларусі рэалізуецца вялікая колькасць мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне аб’ектыўных адносін грамадства да гістарычнага мінулага. Важным складнікам гонару беларускага народа з’яўляецца яго літаратурная спадчына.

Так, Нацыянальнае кадастравае агенцтва супольна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры стварылі новыя пласты на публічнай кадастравай мапе пад адзінай назвай «Беларусь літаратурная».

Першы пласт «Літаратурныя музеі» змяшчае звесткі пра месцазнаходжанне 32 музеяў беларускіх літаратараў з указаннем адрасоў, назваў устаноў на беларускай і рускай мовах, фотаздымкаў і спасылак на сайт.

У сваю чаргу, пласт “Вуліцы, названыя ў гонар літаратараў” уключае 994 элементы па ўсёй Беларусі. Яго стала магчымым стварыць, дзякуючы супастаўленню геададзеных з рэестра вуліц і дарог і спісаў беларускіх літаратараў у гістарычнай рэтраспектыве.

Цікавы факт, што сярод вуліц, якіх мясцовыя ўлады называюць у гонар літаратараў, колькасна пераважаюць вуліцы Якуба Коласа – 257, Янкі Купалы – 246, Максіма Богдановіча – 84.

Азнаёміцца з праектам можна на сайце http://map.nca.by/ (неабходна абраць раздзелы ”Слои“ – ”Дополнительные слои“ – ”Беларусь литературная“).

Для даведкі: Публічная кадастравая мапа – геаінфармацыйная сістэма, прызначаная для азнаямлення землекарыстальнікаў і ўсіх зацікаўленых з прасторавымі і іншымі дадзенымі з рэестраў і рэгістраў дзяржаўнага зямельнага кадастра. На сённяшні дзень на мапе ўжо больш за 30 пластоў, функцыянуе мабільная версія і асабісты кабінет карыстальніка.

543