
У Музеі беларускага кнігадрукавання працуе выстава, прысвечаная 75-годдзю вядомага беларускага графіка Валерыя Славука. На ёй можна ўбачыць беларускія выданні з ілюстрацыямі знакамітага мастака, сярод якіх «Піліпка-сынок», «Алёнка», «Шляхціц Завальня» Я. Баршчэўскага, «Вясна ўвосень» У. Караткевіча, «Чароўны свет», «Беларускі фальклор».
Часовую экспазіцыю дапаўняюць графічныя аркушы з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Выстава «Беларускі Дзюрэр» працягвае працу да 5 лютага. Шчыра запрашаем!