«Літаратурная гасцёўня — 2022». Пасля падзеі

13 снежня 2022 года ў Гудзевіцкім музеі адбылася сустрэча з пісьменнікамі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – “Літаратурная гасцёўня”.

Правядзенне такіх сустрэчаў стала добрай традыцыяй у музеі. У гэты раз перад прысутнымі выступілі Людміла Кебіч, Людміла Шаўчэнка, Дзмітрый Радзівончык, Мікалай Іваноўскі, Аляксандр Ганчароў. Госці чыталі перад прысутнымі свае вершы, расказвалі аб сваёй творчасці, знаёмілі са зборнікамі ўласных вершаў. Прысутныя мелі магчымасць задаць пісьменнікам свае пытанні, пазнаёміцца з міні-выстаўкай кніг, ахвяраваных музею пад час такіх сустрэч. У якасці слухачоў на сустрэчы традыцыйна былі вучні мясцовай школы і мясцовыя жыхары.

523