Праект «На шляху да спартыўных вяршыняў»: вынікі другога года рэалізацыі

Яшчэ ў студзені 2021 г. у Краязнаўчым музеі Полацка на пляцоўцы выстаўкі «Народжаныя перамагаць» пачалася рэалізацыя двухгадовага культурна-асветніцкага праекта «На шляху да спартыўных вяршыняў». Ён прысвечаны 100-гадовай гісторыі развіцця фізкультуры і спорту на Полаччыне. Першы год працы па праекце прынёс наведвальнікам музея не толькі масу станоўчых эмоцый, але і дэталёвае знаёмства з такімі відамі спорту як футбол, акадэмічнае веславанне, бокс, а таксама іх прадстаўнікамі, якія займалі вышэйшыя ступені спартыўнага пастамента на спаборніцтвах рознага ўзроўню. У 2022 г. рэалізацыя праекта была працягнута. Традыцыйна ў музеі праходзілі тэматычныя экскурсіі, музейна-педагагічныя заняткі і сустрэчы з удзельнікамі спартыўнага руху. Але з'явіліся і новыя формы яго супрацоўніцтва з гарадской супольнасцю. Пра гэта можна даведацца тут.

532