Вывучаем гісторыю роднага Полацка

У снежні 2022 г. на пляцоўцы Краязнаўчага музея Полацка прайшоў заключны этап інфармацыйна-асветніцкага праекта «Спадчына Полацкай зямлі». Прадстаўнікі полацкіх прадпрыемстваў і арганізацый, сярод якіх УП «Віцебскаблгаз» ВУ «Полацкгаз», філіял «Полацкводаканал» Віцебскага абласнога КУП ВКГ «Віцебскаблводаканал», ААТ «Полацк-Шкловалакно», Полацкі занальны вузел электрасувязі, інспекцыя па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Полацкім раёне, Полацкае аддзяленне філіяла «Энергазбыт» РУП «Віцебскэнерга», ААТ «Полацкі малочны камбінат», філіял ААТ «Магатэкс», філіял «Полацкая ЦЭЦ» РУП «Віцебскэнерга», ДВЗ «Полацкая цэнтральная гарадская» філіял Полацкі хлебазавод ААТ «Віцебскхлебпрам», ААТ «Полацкі КХП», ААТ «Полацк-гандаль» і ААТ «Дом гандлю» прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне «Памятныя старонкі 1812 года», новай форме музейнай камунікацыі, падрыхтаванай навуковымі супрацоўнікамі музея.

На кожным мерапрыемстве прысутнічала па 4 каманды, якія першапачаткова падчас тэматычнай экскурсіі пазнаёміліся з асноўнымі падзеямі французска-рускай вайны 1812 г., якія праходзілі на тэрыторыі Полаччыны, а таксама аўтэнтычнымі экспанатамі 200-гадовай даўніны, а пасля гэтага ўсе ўдзельнікі перайшлі ў асобную залу для гульні. Тут размясціўшыся за зручнымі сталамі, яны выканалі 6 заданняў рознай катэгорыі складанасці. У кожнага гульца была магчымасць праявіць шпаркасць розуму, уважлівасць і кемлівасць. Па выніках марафону ўсе каманды былі адзначаны памятнымі дыпломамі і прызамі, падрыхтаванымі кіраўніцтвам кніжнага выдавецтва «Спадчына Полацкай зямлі».

У канцы інтэлектуальнага марафону прадстаўнікі полацкіх прадпрыемстваў і арганізацый выказвалі пажаданні прадоўжыць знаёмства з гістарычным мінулым сваёй малой Радзімы, а асобныя з іх ужо вызначыліся і з будучымі сустрэчамі на наступны год.

540