Выставу, прысвечаную Івану Шамякіну, прадставяць у Пензе

19 снежня 2022 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіць у Пензенскім літаратурным музеі літаратурна-дакументальную выставу “Іван Шамякін. Мае кнігі – мая біяграфія…”, прысвечаную жыццю і творчасці народнага пісьменніка Беларусі.

Выстава стала магчымай дзякуючы падпісанаму ў 2022 годзе пагадненню аб супрацоўніцтве ў галіне музейнай справы паміж дырэктарам Аб’яднання дзяржаўных літаратурна-мемарыяльных музеяў Пензенскай вобласці Наталляй Мікалаеўнай Полевай і дырэктарам Дзяржаўнага музея гісторыі белдарускай літаратуры Сяргеем Іванавічам Усікам.

Жыхары Пензы і госці горада змогуць дакрануцца да творчасці класіка беларускай літаратуры, пагартаць старонкі яго жыцця, даведацца, чым жыў таленавіты мастак слова, што яго хвалявала і знайшло адлюстраванне ў яго кнігах.

568