ЦУДЫ ПАД НОВЫ ГОД

Напярэдадні навагодніх святаў многія з нас успамінаюць пра такі старажытны від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, як выцінанка. Успамінаюць і бяруцца за нажніцы, каб навырэзваць з паперы самых розных узораў і ўпрыгожыць імі вокны свайго жытла.

Згаданая справа толькі на першы погляд падаецца простай і лёгкай. У гэтым 16 студзеня пераканаліся вучні 3 “А” класа гімназіі № 1 г.Любань - ўдзельнікі майстар-класа “Цуда-выцінанка!”, праведзенага ст. навуковым супрацоўнікам Любанскага музея народнай славы Квіткевіч А.А. Напачатку яны даведалася адкуль пайшла выцінанка, калі стала папулярным заняткам, пазнаёмілася з традыцыйнымі ўзорамі выцінанкі, якія здаўна бытавалі на Любаншчыне. Даведаліся, што дадзены від мастацтва уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, а на Любаншчыне носьбітам традыцыйнай выцінанкі з’яўляецца Наталля Адзінец з в. Засмужжа.

А ўжо потым самі ўзяліся пераўтвараць паперу ў дзівосныя узорыі. Тады і высветлілася, што арудаваць нажніцамі ды так, каб не атрымлівалася крыва ды коса, даволі складана. А яшчэ ж трэба ведаць, як правільна скласці паперу, каб выразаць менавіта сняжынку. Але, у рэшце рэшт, хлопчыкі і дзяўчынкі такую навуку спасціглі. І цяпер самі змогуць упрыгожваць свае пакоі або класы чароўнымі выцінанкамі – дарыць цуды ўсяму навакольнаму свету!

Міністэрства культуры рэспублікі надало элементу “Беларускае мастацтва выцінанкі” у тым ліку і на тэрыторыі Мінскай вобласці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці краіны.

523