Да гісторыі лютэранскай кірхі ў Полацку

Больш за 130 гадоў таму, 18 снежня 1888 года, у Полацку была адкрыта лютэранская кірха. Гэтую падзею з нецярпеннем чакалі вернікі-пратэстанты (немцы і латышы) усяго Полацкага павета. Па дадзеных статыстыкі іх было больш за 500. Кірху асвяцілі і далі ёй найменне ў гонар Св. Марыі. У пачатку XX ст. богаслужэнне ў царкве ажыццяўляў пастар Фелікс Макс Берчы. Дадатковых звестак аб будаўніцтве кірхі, дзейнасці яе пастара пакуль не выяўлена. Такім чынам, у гісторыі храма яшчэ шмат не даследаваных старонак. Адна з іх і зацікавіла Галіну Вадзімаўну Сядову, доктара гісторыі, магістра тэалогіі з Рыгі (Латвія). Аб гэтым можна прачытаць тут.

547